Беларуская Служба

Крэмль збіраецца паляпшаць дэмаграфію цэнзурай абортаў

07.04.2025 15:37
Услед за Расійскай праваслаўнай царквой дзяржаўныя ўстановы ды крамлёўскія СМІ пачалі крытыкаваць абароты.
Аўдыё
  • Эксперт пра цэнзуру абортаў у Расіі
Ілюстрацыйнае фотаImage by Mirosław Iskra from Pixabay/CC0

Міністэрствы ціснуць на лекараў, каб тыя пераконвалі жанчын адмаўляцца ад абортаў, а медыі цэнзуруюць само слова «аборт». 

На сённяшні дзён афіцыйна аборты ў Расіі дазволеныя законам і нават уключаныя ў сістэму абавязковага медыцынскага страхавання. Перапыненне цяжарнасці можа здзяйсняцца па жаданні жанчыны, па сацыяльных і медычных паказаннях. Таксама няма ніякай забароны на выкарыстання слова «аборт».

Аднак журналісты незалежных СМІ звярнулі ўвагу на першы выпадак антыабортнай цэнзуры, які меў месца на  тэлешоў пра цяжарнасць на тэлеканале «Ю». Дадзены тэлеканал належыць холдынгу, дзе старшынёй праўлення з’яўляецца пуцінская пратэжэ Аліна Кабаева.

Паралельна з гэтым улады расійскіх рэгіёнаў пачала заахвочваюць школьніц да цяжарнасці разавай грашовай дапамогай у памеры 100 тысяч рублёў. У сваю чаргу міністэрства аховы здароўя ўвяло для лекараў паказчык па колькасці адмоў жанчын ад абортаў.

Чым выклікана гэтая палітыка, пра гэта мы размаўляем пра гэта з палітолагам Паўлам Усавым.

— Гэты падыход мае ў першую чаргу палітычнае ды ідэалагічнае значэнне. Ён абапіраецца на практыку  савецкіх часоў, калі аборты былі фармальна дазволеныя, але фактычна рабіць такія аперацыі было забаронена, не віталася.

Сітуацыя змянілася пасля распаду Савецкага Саюза, зазначае эксперт. Аборты сталі дазволенымі, але кепскае сацыяльнае становішча ў  апошнія гады не заахвочвае расіян заводзіць дзяцей.

— Справа ў тым, што цяпер дэмаграфічная сітуацыя ў Расіі проста катастрафічная. Гэта звязна як з вайной ва Украіне, дзе санітарныя страты агрэсара складаюць больш за мільён чалавек, так і з кепскай сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй. Штогод Расія губляе каля 600 тысяч чалавек. Назіраецца вялізарны спад нараджальнасці і рост смяротнасці. Забаронай абортаў гэтую сітуацыю не зменіш.

На дадзены момант вядома, што за мінулы год расіян стала менш на 596,2 тысяч чалавек, а каэфіцыент нараджальнасці ўпаў да 1,4. 

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі